Кропкі часу А-100 - Луч!


Кропкі часу
Лімітаваная калекцыя, якая адлюстроўвае разнастайнасць і багацце беларускай культуры.

Мінскі гадзіннікавы завод і сетка АЗС А-100 аб'ядналіся, каб стварыць унікальную калекцыю гадзіннікаў і будзільнікаў "Кропкі часу" у гонар Дня беларускай пісьменнасці, які традыцыйна святкуецца ў першую нядзелю верасня.

За мінімалістычным дызайнам схавана разнастайнасць беларускіх дыялектаў: гаварыць, тутэйшы, шансуе. А аб'ядноўваюць іх акрэсленыя межы Рэспублікі Беларусь.
Самі гадзіннікі і будзільнікі прадстаўлены ў трох каляровых рашэннях: блакiтнае возера, першы прамень і вясновы луг.
Арыгінальны вобраз дапаўняе злучэнне стрэлкі гадзіннiка з кропкамі на цыферблаце ў літару «i».

Гэтая калекцыя – нібы люстэрка, зазірнуўшы ў якое, вы можаце вярнуцца ў сваё дзяцінства.

Калекцыя "Кропкі часу" складаецца з 3 мадэляў гадзіннікаў, кожнай з якіх па 100 штук, і 3 мадэляў будзільнікаў.
Купіць будзільнікі можна будзе ўжо з 
3 верасня ў фірменных магазінах "Луч" і на сайце luch.by, а таксама на АЗС А-100.

А на гадзіннікi з калекцыі будзе адкрыты папярэдні заказ з 3 па 19 верасня, дзе кожны жадаючы можа забраніраваць ўпадабаны нумар ад 1 да 100.
А таксама абавязкова зазірніце на АЗС А-100, дзе вы зможаце атрымаць асалоду ад гарачых напояў у кубачках з абноўленым дызайнам.


Далее

Правілы акцыі "Тэст на валоданне мовай"